Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія вызваліць кітайскага капітана


Японскія ўлады заявілі сёньня, што вызваляць капітана кітайскага рыбалоўнага судна, які быў затрыманы 8 верасьня ў часе інцыдэнту ў Усходне-Кітайскім моры. Японскі бок абвінаваціў капітана ў наўмысным сутыкненьні з двума японскімі вартавымі катэрамі ля ўзьбярэжжа спрэчных выспаўДзяоюйдао. Кітай запатрабаваў неадкладна вызваліць свайго грамадзяніна.

У выніку інцыдэнту рэзка абвастрыліся стасункі паміж суседнімі краінамі. ЗША некалькі разоў заклікалі бакі як найхутчэй развязаць спрэчку. Пакуль невядома, калі будзе вызвалены кітайскі капітан, але японскія мэдыі пішуць, што ён будзе выпраўлены на радзіму.

XS
SM
MD
LG