Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр удзельнік путчу Янаеў


У Маскве на 73-м годзе жыцьця памёр адзін з ідэолягаў ГКЧП, удзельнік жнівеньскага путчу 1991 году Генадзі Янаеў. Былы сябра Палітбюро, сакратар ЦК КПСС і віцэ-прэзыдэнт СССР, Янаеў у часе путчу быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Савецкага Саюзу.

Пазьней за ўдзел у перавароце быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці і зьняволены. У 1994 годзе яго вызвалілі паводле амністыі.

Апошнія гады жыцьця Янаеў працаваў загадчыкам катэдры айчыннай гісторыі і міжнародных адносінаў Расейскай міжнароднай акадэміі турызму.
XS
SM
MD
LG