Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў панёс дакумэнты ў Цэнтравыбаркам.


11.00 Андрэй Саньнікаў здаў дакумэнты ў ЦВК.

Журналістам ён заявіў, што будзе працаваць на зьмену рэжыму.

Разам зь ім у ЦВК пайшлі палітык Віктар Івашкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, моладзевы актывіст Яўген Афнагель, кіраўнік ініцыятыўнай групы Саньнікава Ўладзімер Кобец.





У ініцыятыўнай групе 1 830 чалавек.

24 верасьня – апошні дзень, каб патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта падалі ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.

У гэты дзень дакумэнты таксама маюцца падаць:

  • лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч
  • сябра Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
  • кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка
  • адзін зь лідэраў Партыі БХД Віталь Рымашэўскі

Да 24-га верасьня 7 патэнцыйны кандыдатаў ужо падалі дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў:

  • старшыня рады "Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" Віктар Цярэшчанка
  • намесьнік кіраўніка АГП Яраслаў Раманчук
  • лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў
  • першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў
  • індывідуальны прадпрымальнік Уладзімер Правальскі
  • санітарка Натальля Старыкава
  • супрацоўнік "Віцебскага садавіннагароднінага камбінату" Сяргей Рыжоў


Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначаныя на 19 сьнежня.

Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску. 1977 Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага інстытута замежных моваў.

1989 Скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.

Акрамя беларускай свабодна валодае расейскай, ангельскай, францускай мовамі

1992-1995 Ачольваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным разбраеньні з правам подпіса ад імя краіны.

1993-1995 Працаваў рададцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

1995-1996 Працаваў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.

Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара.

У лістападзе 1996 года, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.

У лістападзе 1997 годзе Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі'97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай ініцыятывы.

2008 Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG