Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы Пялеса Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці адкрыты помнік князю Вялікага Княства Літоўскага Вітаўту.

Скульптар намаляваў князя ў вобразе рыцара з каронай на галаве, які ў левай руцэ трымае жазло – сымбаль улады, а правай абапіраецца на меч.

Скульптура вышынёй больш за шэсьць мэтраў выраблена з асаблівай пароды дубу ў тэхніцы традыцыйнай літоўскай нацыянальнай разьбы па дрэве.

Аўтар помніка, літоўскі скульптар Альгімантас Сакалаўскас, устанавіў статую паміж будынкамі сярэдняй школы і касьцёлам сьвятога Лінаса.

Помнік устаноўлены пры падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня "За грамадзянскую супольнасьць" (Літва).

У цырымоніі адкрыцьця ўдзельнічалі амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, дэпутаты літоўскага Сэйму, прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў Літвы і грамадзкіх аб'яднаньняў літоўцаў Беларусі, а таксама ўлады Воранаўскага раёну.

Адкрыцьцё помніка было прымеркавана да сьвята сьвятога Лінаса. Лінас лічыцца пакутнікам і заступнікам людзей, перадае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG