Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” – прадстаўнік не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў – Анджэй Пачобут.

Фірма “Палёніка”, якую заснавалі сябры непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў, атрымала дакумэнты з Гаспадарчага суду Гарадзенскай вобласьці, зь якіх вынікае, што рахунак арганізацыі разблякаваны, выкананьне прысуду прыпыненае, справа здадзена ў архіў. Некалькі дзён таму спыненая крымінальная справа ў дачыненьні старшыні Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў Тэрэзы Собаль.

Ганна Соўсь: Што здарылася? Чаму менавіта цяпер улады спынілі ціск на Саюз палякаў, які не прызнаюць?

Анджэй Пачобут: Мне падаецца, што вось гэтыя крокі, якія ў апошнія час былі зробленыя беларускімі ўладамі, яны перш за ўсё зьвязаныя з палітычнай сытуацыяй у краіне. Цяпер адбываецца выбарчая кампанія. Фонам выбарчай кампаніі зьяўляецца дастаткова моцны канфлікт з Расеяй. У такіх умовах беларускім уладам не патрэбны нейкі канфлікт на Захадзе. Яны робяць пэўныя крокі , каб ўлагодзіць адносіны па розных накірунках, між іншым каб улагодзіць адносіны з Польшчай.

У такіх умовах беларускім уладам не патрэбны нейкі канфлікт на Захадзе. Яны робяць пэўныя крокі , каб ўлагодзіць адносіны па розных накірунках, між іншым каб улагодзіць адносіны з Польшчай
Соўсь:
І ў рэчышчы гэтага ўлагоджаньня адносінаў з Польшчай ці магчыма, што ўлады прызнаюць і Саюз палякаў? Вернуць Дамы польскія?

Пачобут:
Пакуль што цяжка казаць пра магчымасьць прызнаньня, пра магчымасьць легалізацыі дзейнасьці Саюзу палякаў. Але разам з тым, калі ёсьць нейкія крокі у добрым кірунку, то казаць, што гэта добрыя крокі, я думаю, слушна.

Соўсь: У лютым 2010 фірму, якую ўзначальвае Анжаліка Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстаньні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыньнікам ва ўсім сьвеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палоніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў. Як вы мяркуеце, па заканчэньні выбарчай кампаніі “польскае пытаньне” можа ізноў паўстаць? Ізноў пачнуцца суды, штрафы?

Калісьці Мілінкевіч браў тым, што ведаў польскую мову, і калі сустракаўся з палякамі, мог размаўляць па-польску, што безумоўна выклікала павагу. Цяпер ёсьць Раманчук
Пачобут:
Безумоўна. Справа ў тым, што ўсе дзеяньні, якія адбываюцца ў дачыненьні да Саюзу палякаў, вынікаюць не з права, якое дзейнічае ў Беларусі, а з палітычнай патрэбы. Калі нешта зьменіцца, безумоўна, такія выпадкі ўжо былі. Аднойчы прыпынілі справу, пасьля нешта мянялася ў палітыцы, і зноў аднаўлялі. Пакуль цяжка казаць наколькі гэтая тэндэнцыя будзе захаваная пасьля выбараў.
Соўсь: Сёньня пачынаецца навучальны год у польскай школе, якую падтрымлівае фірма “Палёніка”. Колькі у ёй вучняў, у якім фармаце праходзіць навучаньне?

Пачобут: Гэта грамадзкая школа, там больш за 400 вучняў. Яны навучаюцца польскай мове, гісторыі Польшчы, гісторыі Беларусі. Гэта адбываецца ў фармаце нядзельнай школы, калі ў выходныя альбо пасьля заканчэньня звычайнай школы дзеці вучацца.

Соўсь: Цяпер патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта падаюць ў ЦВК сьпісы ініцыятыўных групаў. Як на вашае ўражаньне, каго будзе падтрымліваць польская меншасьць у Беларусі на выбарах?

Пачобут
: Думаю, што некага аднаго падтрымліваць уся польская меншасьць ня будзе. Разам з тым ёсьць шэраг кандыдатаў, якія прывабныя для польскай меншасьці. У прыватнасьці Яраслаў Раманчук, які мае польскія карані, які добра ведае польскую мову. Калісьці Мілінкевіч браў тым, што ведаў польскую мову, і калі сустракаўся з палякамі, мог размаўляць па-польску, што безумоўна выклікала павагу. Цяпер ёсьць Раманчук.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG