Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: жанчына-нэйрахірург асуджаная на 86 год


Суд у ЗША пакараў пакістанскую жанчыну зьняволеньнем тэрмінам на 86 гадоў за замах на амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане. Яе адвакат сказаў, што падасьць апэляцыю. Афіцыйны Ісламабад, у сваю чаргу, пацьвердзіў намер дамагацца яе выдачы ў Пакістан.

36-гадовая жанчына - нэйрахірург Афія Сыдзікі заклікала сваіх прыхільнікаў прыняць рашэньне суду спакойна і не чыніць гвалтоўных дзеяньняў. Паведамленьне аб прысудзе выклікала антыамэрыканскія пратэсты ў шэрагу гарадоў Пакістану.
XS
SM
MD
LG