Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэгеран: за тэрактамі 9/11 стаіць Белы дом




Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад абвінаваціў у арганізацыі тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША – саміх амэрыканскіх урадоўцаў. Прамаўляючы на генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, іранскі кіраўнік заявіў, што Белы дом пайшоў на гэты крок дзеля паляпшэньня эканамічнай сытуацыі, пашырэньня свайго ўплыву на Блізкім Усходзе і аднаўленьня Ізраілю.

Дэлегацыі ЗША, ЭЗ і іншых краін дэманстратыўна пакінулі цягам прамовы залю пасяджэньняў. Яшчэ да канца прамовы Вашынгтон абнародаваў заяву пратэсту.
XS
SM
MD
LG