Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль просіць у Татарстану зямлі ў арэнду


Ізраіль просіць у Татарстану ў арэнду паўтара мільёна гектараў зямлі. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт міжнароднай асацыяцыі бізнэсмэнаў Ізраілю Леанід Ліцінецкі, які прыбыў у Татарстан зь дзелавым візытам. Паводле Ліцінецкага, ізраільскія бізнэсмэны на арандаванай зямлі гатовыя стварыць сельгаспрадпрыемствы, увесьці новыя тэхналёгіі вытворчасьці і перапрацоўкі прадукцыі, якая б потым магла прадавацца на рынках Татарстана і суседніх рэгіёнаў Расеі. У міністэрстве сельскай гаспадаркі Татарстану паведамілі, што гатовыя разгледзець прапановы.
XS
SM
MD
LG