Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі каардынатар стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастусь Жукоўскі атрымаў 23 верасьня выпіску са сваёй мэдычнай карты.

24 верасьня гэтую выпіску актывіст павінен даставіць у Петрыкаўскі раённы суд, дзе супраць яго разглядаецца адміністрацыйная справа за лаянку ў грамадзкім месцы й супраціў міліцыі.

Кастусь Жукоўскі: “У выпісцы пазначана, што ў мяне сіняк на цемячна-патылічнай частцы галавы, выцяты грудны аддзел пазваночніка. Апрача таго, вывіхнута рука – мне рэкамэндаваны мазі й павязкі з элястычнага бінту”.

Пашкоджаньні спадар Жукоўскі атрымаў 17 верасьня, калі паехаў на фэст “Покліч Палесься” ў вёску Ляскавічы Петрыкаўскага раёну. Напачатку яго затрымала міліцыя, потым зьбілі ахоўнікі. У выніку пацярпелы актывіст застаўся яшчэ й вінаватым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG