Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БЕЗ АПАДКАЎ…


Удзень 16 – 22 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя аўдыёдыска “Дзіцячы альбом”, запісаны Зьмітром і Тамашом Сідаровічамі, Тацянай і Адасём Матафонавымі; на дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песьняў (Менск, сядзіба ТБМ (Румянцава, 13), 17.00).

У Тэатры юнага гледача – пачатак новага 55-га сэзону: спэктакль “Тарас на Парнасе” паводле п’есы Сяргея Кавалёва (Менск, Дом літаратара (Фрунзэ, 5), 19.00).

Інстытут Гётэ прадстаўляе ў Менску канцэртныя праграмы швайцарскай пісьменьніцы і сьпявачкі Брыгіты Шэр; гледчоў чакае арыгінальнае спалучэньне тэксту і музыкі, дэклямацыі і сьпеву (Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага (пр. газэты “Правда”, 20), 12.00; актавая заля Інстытуту імя Гётэ, 19.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Рызе пройдзе 11-ы эканамічны форум балтыйскіх краінаў.

У Нью-Ёрку адбудзецца саміт ЗША – АСЭАН (Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі).

У Рыме харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН правядзе пазачарговае паседжаньне ў пытаньнях імклівага росту цэнаў на прадукты.

У Сынгапуры пачнецца 15-ы этап аўтагонак “Формула-1” – “Гран-пры Сынгапуру”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята збору вінаграду ў Швайцарыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1880 годзе ў Менску было створана Музычна-літаратурнае таварыства, якое складалася зь літаратурнай, харавой, аркестравай і драматычнай сэкцыяў. Важным у гэтай падзеі было тое, што ініцыявалі зьяўленьне новага культурнага асяродку ня ўлады, а самі гараджане.

У 1641 годзе на Наваградчыне прыйшоў на сьвет беларускі пісьменьнік Станіслаў Незабітоўскі. Быў ён кальвіністам, служыў у Радзівілаў і жыў у Слуцку. Лісты і ўспаміны Незабітоўскага – важная крыніца з гісторыі грамадзкага і прыватнага жыцьця Беларусі XVII стагодзьдзя.

У 1904 годзе ў вёсцы Цяцеркі на Браслаўшчыне нарадзіўся Мар’ян Пецюкевіч. Пасьля І сусьветнай вайны ён вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1938-м атрымаў статус магістра філязофіі. Быў актыўным дзеячом беларускага нацыянальнага руху, першым рэдактарам віленскага часопісу “Шлях моладзі”. Пасьля вайны быў арыштаваны і разам зь сям'ёй на 10 гадоў сасланы ў Сібір. Вярнуўшыся адтуль, жыў у Польшчы, дзе і памёр у 1983 годзе.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Сквэр пад вокнамі рэзыдэнцыі Лукашэнкі стаў Аляксандраўскім”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Вінаградная лаза прыносіць тры гронкі: гронку асалоды, гронку п’янасьці і гронку агіды” – Анахарсіс Скіфскі, філёзаф, VII ст. да Нараджэньня Хрыстовага
XS
SM
MD
LG