Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дыпляматы абмеркавалі візы і замову на атамныя блёкі


Сёньня ў рамках сустрэчаў на глебе Гэнасамблеі ААН сустрэліся міністры замежных спраў Расеі і Чэхіі Сяргей Лаўроў і Карэл Шварцэнбэрг. Паводле агентуры ЧТК , іх размова сярод іншага закранула і пытаньне пабудовы двух новых блёкаў чэскай атамнай станцыі Тэмелін. Адной зь фірмаў, якія выказалі жаданьне ўдзельнічаць у будаўніцтве, зьяўляецца расейскі “Атомстройэкспорт”. Цікавасьць атрымаць чэскі заказ праявілі таксама амэрыканцы і французы. Пераможца тэндэру мог бы быць вядомы вясной 2012 году.

Абмяркоўваючы пытаньні далейшага разьвіцьця эканамічных сувязяў, міністар Лаўроў узьняў і праблему візаў. Паводле міністра Шварцэнбэрга, у гэтым пытаньні Чэхія зьвязаная агульнымі нормамі ЭЗ.
XS
SM
MD
LG