Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канстытуцыйны суд Украіны пераглядае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы


Канстытуцыйны суд Украіны сёньня пачаў разгляд магчымых крокаў для аднаўленьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, адмененых папярэдняй адміністрацыяй. Суд разглядае заяву наконт адмены рэформаў 2004 году, калі частка паўнамоцтваў прэзыдэнта была перададзеная парлямэнту і ўраду. Ініцыятарамі разгляду сталі прыхільнікі Януковіча ў парлямэнце. Дэпутаты просяць суд вырашыць, ці адпавядалі гэтыя зьмены канстытуцыі. Чакаецца, што суд прымне рашэньне да канца кастрычніка.
XS
SM
MD
LG