Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама выступіў у ААН


Сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў на адкрыцьці сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Сярод іншага ён
заявіў, што дзьверы для дыпляматычнага вырашэньня праблемы Ірану адчыненыя, але Іран павінен даказаць гатовасьць да дыялёгу ў справе яго ядзернай праграмы.

"Летась я прапанаваў Ісламскай рэспубліцы Іран працягнутую руку і падкрэсьліў пры гэтым , што яна мае як правы, так і абавязкі сябра міжнароднай супольнасьці. Я таксама заявіў у гэтай залі, што Іран павінен несьці адказнасьць, калі не выканае гэтыя абавязкі", -- нагадаў Абама.

У сваёй прамове Абама таксама заклікаў усясьветных лідэраў падтрымаць ізраільска-палестынскі мірны працэс.
XS
SM
MD
LG