Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прапануе сьвету падтрымаць ізраільска-палестынскі мірны працэс


Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім выступе з трыбуны ААН прапануе ўсясьветным лідэрам падтрымаць ізраільска-палестынскі мірны працэс. Абама выступіць неўзабавае пасьля адкрыцьця 65-й сэсіі Генэральнай асамблеі.

Вытрымкі з будучай прамовы былі абнародаваныя прэсавай службай адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.

Сярод пытаньняў парадку дня сэсіі – наступствы глябальнага фінансавага крызысу, барацьба з тэрарызмам і нераспаўсюджваньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG