Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку вінавацяць у кіданьні дымавымі шашкамі па Генштабе


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку моладзевага дэмакратычнага руху Ганну Чарнышову.

Ганна Чарнышова сустрэлася зь міліцыянтамі, калі прыйшла дадому. Яны паказалі ёй пастанову на ператрус, зь якой вынікала, што Ганну падазраюць у кіданьні дымавой шашкі ў Генэральны штаб узброеных сіл Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 году.

У дзяўчыны забралі кампутар.

Спачатку яе павезьлі да сьледчага ва ўпраўленьне менскай гарадзкой міліцыі, а адтуль у міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
XS
SM
MD
LG