Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Існуючая ўлада ўсяляк перашкаджае даведацца пра альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты"


Ці ведаеце вы кандыдатаў, якія зьбіраюцца вылучацца на гэтых прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтае пытаньне адказваюць мінакі Берасьця.


Спадар
: "Ня ведаю і не цікаўлюся і лічу, што мне гэта наагул зусім не патрэбна."

Спадарыня: "На сёньняшні дзень пакуль нічога ня чула пра людзей, якія зьбіраюцца вылучацца на гэтых выбарах. Не даводзілася яшчэ бачыць такой інфармацыі, ды і пакуль рана яшчэ. Бліжэй да выбараў пацікаўлюся."

Спадарыня: "Пра тых, хто зьбіраецца на выбары, нічога ня ведаю, але пра тых, хто адмовіўся прымаць удзел — чытала. Калі не памыляюся, то размова ідзе пра Мілінкевіча. Праўда, зусім ня ведаю пра прычыны адмовы."

Спадар: "А навошта? Для мяне ёсьць адзіны кандыдат — Аляксандар Лукашэнка."

Спадарыня: "Нічога ня ведаю на гэты конт. А што, хіба ўжо публікавалася такая інфармацыя? Падаецца, што не. Таму я нічога ня ведаю."

Спадарыня: "Чула пра тое, што Лукашэнка зьбіраецца на выбары, а пра іншых даведаюся толькі бліжэй да выбараў."



Спадар: "Не, ня ведаю. Але думаю, што надзвычай важна, каб першым Лукашэнка заявіў пра свае намеры. Пакуль яшчэ такіх словаў не прагучала."

Спадарыня: "Ні пра каго я пакуль ня ведаю. Ды й што тут дзіўнага, у нас колькі гадоў толькі адна асоба паўсюль у дзяржаўных мэдыях."

Спадар: "Чуў толькі пра намеры Лукашэнкі вылучацца на гэтых выбарах. Неяк спрабаваў цікавіцца пра іншых кандыдатаў, але ж дзе ў нас ёсьць альтэрнатыўная інфармацыя? Адкуль простаму чалавеку атрымаць інфармацыю?"

Спадар: "Я асабіста і чуў, і ведаю альтэрнатыўных кандыдатаў, але праблема нашай краіны ў тым, што іншыя людзі ня чуюць і ня ведаюць. Існуючая ўлада ўсяляк гэтаму перашкаджае."
XS
SM
MD
LG