Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ў сукенках пачалі чэмпіянат зь перамогі


У першым матчы чэмпіянату сьвету па баскетболе, які стартаваў сёньня ў Чэхіі, баскетбалісткі зборнай Беларусі перагулялі каманду Кітаю 68:57 (31:27). Самай выніковай у беларусак, набраўшы 20 ачкоў, стала цэнтравая Алена Леўчанка.

16 зборных падзеленыя на чэмпіянаце на чатыры квартэты. Зборная Беларусі, дэбютуючы на сусьветным першынстве, гуляе ў групе А разам з аўстралійкамі, канадкамі і кітаянкамі. У наступны этап выйдуць тры каманды з кожнае групы.

У пятніцу а 16.15 беларускага часу суперніцамі беларусак будуць чэмпіёнкі сьвету аўстралійкі. У суботу а 19.00 зборная Беларусі сустрэнецца з камандаю Канады.

Беларуская баскетбольная каманда – першая, што выступае ў сукенках на чэмпіянаце сьвету. Сукенкі для баскетбалістак распрацавала да чэмпіянату сьвету літоўская кампанія "Tuta". Незадоўга перад чэмпіянатам новым генэральным партнэрам беларускай каманды стаў найбуйнейшы беларускі вытворца ніжняй бялізны і самы дарагі брэнд Беларусі - СП ЗАТ “Мілавіца”.
XS
SM
MD
LG