Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гейтс зноў самы багаты амэрыканец


Адзін з заснавальнікаў карпарацыі Microsoft Біл Гейтс сёлета зноў названы самым багатым амэрыканцам паводле вэрсіі часопіса Forbes. Ягонае багацьце ў параўнаньні зь мінулым годам павялічылася на 4 мільярды даляраў і склала 54 мільярды.

Біл Гейтс займае верхні радок рэйтынгу амэрыканскіх мільярдэраў ужо сямнаццаты раз запар. На другім месцы – інвэстар Уорэн Бафет (44 мільярды), на трэцім – заснавальнік кампутарнай фірмы Oracle Лары Элісан (27 мільярдаў).
XS
SM
MD
LG