Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Будзе дадатковы агляд месца катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта


Галоўны вайсковы пракурор Польшчы Кшыштаф Парульскі заявіў, што “цьвёрда перакананы” ў тым, што на месцы катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам яшчэ могуць знаходзіцца парэшткі ахвяраў трагедыі, іхныя асабістыя рэчы і фрагмэнты самалёта.

Паводле яго словаў, расейскі бок пагадзіўся з тым, каб польскія спэцыялісты правялі дадтковы агляд месца катастрофы самалёта Ту-154, на борце якога 10 красавіка загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Агляд можа быць праведзены яшчэ ў верасьні.
XS
SM
MD
LG