Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Аль-Джазіра" абвінаваціла сілы НАТО


Тэлекампанія “Аль-Джазіра” запатрабавала ад сілаў НАТО ў Аўганістане вызваліць двух сваіх апэратараў, якіх вайскоўцы затрымалі на гэтым тыдні. У заяве катарскай тэлекампаніі адзначаецца, што Махамад Надэр і Рахматула Некзад былі затрыманыя ў розных раёнах Аўганістану паводле падазрэньня ў супрацоўніцтве з талібамі і аказаньні ім дапамогі ў прапагандзе.

“Аль-Джазіра” абвінаваціла камандаваньне сілаў НАТО ў спробах перашкодзіць усебаковаму асьвятленьню канфлікту ў Аўганістане. Камандаваньне міжнародных сілаў пакуль ніяк не адрэагавала на заяву.
XS
SM
MD
LG