Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Варшаўская пракуратура зноў патрабуе арыштаваць Закаева


Варшаўская пракуратура мае намер яшчэ раз запатрабаваць арышту Ахмеда Закаева, экстрадыцыі якога дамагаецца Расея. Прадстаўніца Варшаўскай пракуратуры Моніка Левандовска заявіла, што пасьля дэталёвага азнаямленьня з вэрдыктам суду аб вызваленьні Закаева, пракуратура вырашыла яго абскардзіць. У пятніцу адпаведныя дакумэнты будуць перададзеныя ў апэляцыйны суд.

Прадстаўнік аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў у Польшчы Адам Бароўскі назваў такое рашэньне пракуратуры палітычным і зазначыў, што Закаеў зусім не зьбіраўся хавацца ад польскага правасудзьдзя.

Ахмед Закаеў быў затрыманы ў Варшаве 17 верасьня. У гэты ж дзень паводле рашэньня суду Закаеў быў вызвалены і ўзяў удзел ва Ўсясьветным кангрэсе чачэнскага народу.
XS
SM
MD
LG