Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі не хапае трэнажораў, каб паменшыць тэрмін службы ў войску


Памяншэньне тэрміну службы ў войску падарве абараназдольнасьць Беларусі.

Пра гэта на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністар абароны Беларусі Юрый Жадобін.

Міністар абароны адзначыў, што тэрмін службы можна паменшыць з паўтара гадоў да аднаго году, але пры ўмове выкананьня некалькіх патрабаваньняў. Напрыклад, неабходна стварыць вялікую колькасьць сучасных трэнажораў і інтэнсіўна іх выкарыстоўваць, выдзеліць вялікі аб'ём мотарэсурсаў, боезапасаў і паліва. Беларусь ня можа сабе гэтага дазволіць па эканамічных прычынах. Калі бяздумна паменшыць тэрмін службы, то краіна проста падарве стрымальны фактар, перадае БелТА.

Міністар заявіў, што поўны пераход на кантрактную аснову, які цяпер многія прапаноўваюць, зусім не азначае эканамічную выгаду і больш высокі прафэсійны ўзровень.
XS
SM
MD
LG