Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страйк у Францыі парушыў працу грамадзкага транспарту


Агульнанацыянальны страйк работнікаў грамадзкага сэктару эканомікі, які сёньня адбываецца ў Францыі, сур’ёзна парушыў працу грамадзкага транспарту. Скасаваныя амаль палова цягнікоў і авіярэйсаў. Паводле раскладу ходзіць меней за палову парыскага мэтро. Зачыненыя школы. Прафсаюзы, якія арганізавалі страйк, зьбіраюцца правесьці болей як 200 дэманстрацыяў па ўсёй краіне.

Удзельнікі страйку пратэстуюць супраць павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Францыі з 60 да 62 гадоў. Законапраект пра гэта, падтрыманы прэзыдэнтам Нікаля Сарказі, ужо быў ухвалены ніжняй палатай парлямэнту. 5 кастрычніка яго мае абмеркаваць Сэнат.

XS
SM
MD
LG