Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская дыяспара ў ЗША адмовілася сустрэцца з Януковічам


Украінская дыяспара ў ЗША адмовілася сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, які прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў 65-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Украінскі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў лісьце на імя Януковіча патлумачыў адмову непрыняцьцем ягонай пазыцыі адносна Галадамору, ОУН-УПА і некаторых ягоных кадравых прызначэньняў. Аднак, Камітэт выказаў гатовасьць сустрэцца з Януковічам, калі той памяняе сваю палітычную пазыцыю.

Прадстаўнікі ўкраінскітх арганізацыяў сустрэлі Януковіча акцыяй пратэсту ля Місіі Ўкраіны ў ААН пад лёзунгам «Украіна не на продаж!»

XS
SM
MD
LG