Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрываецца 65-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН


У Нью-Ёрку сёньня адкрываецца 65-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН. Сярод пытаньняў парадку дня – барацьба з тэрарызмам і распаўсюджваньнем зброі масавага зьнішчэньня, наступствы глябальнага эканамічнага крызысу.

Паводле традыцыі, сэсію адкрываюць выступы лідэраў многіх дзяржаваў. Чакаецца, што ў чацьвер прамовяць, у прыватнасьці, прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад.

Адкрыцьцю сэсіі папярэднічаў саміт ААН, прысьвечаны рэалізацыі праграмы «Мэты тысячагодзьдзя». У выступе на гэтым форуме Барак Абама заявіў пра зьмены падыходу Вашынгтону да пытаньняў аказаньня дапамогі бедным краінам. Паводле прэзыдэнта, ЗША надалей зьбіраюцца падтрымліваць найперш тыя краіны, якія выяўляюць імкненьне да барацьбы з карупцыяй, рэформаў і захаваньня правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG