Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў панясе дакумэнты сёньня альбо заўтра


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Ўладзімер Кобец, кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты: "Мы яшчэ думаем над гэтым".

На пытаньне аб тым, як ідзе фармаваньне ініцыятыўнай групы, спадар Кобец адказаў: "Увесь час дадаюцца людзі. І дакладная колькасьць стане вядомай толькі перад самай падачай дакумэнтаў".

Я згадаў суразмоўцу: "Экспэрты сьцьвярджаюць, што камфортна сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў выбарцаў можна толькі пры ўмове, калі ў ініцыятыўнай групе будзе ня менш за 1500 чалавек. У вас будзе дзесьці ў такіх памерах?".

"Ня менш," — адказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG