Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў сёньня ў размове са "Свабодай" паведаміў, што ня будзе балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі.

На пытаньне, чым гэта выклікана, генэрал адказаў: "Пайшоў у краму быццам па бутэльку. Палічыў грошы — хапае толькі на піва. А півам душу не падманеш".

Спадар Фралоў сказаў таксама, што цяпер ён крыху дапамагае Андрэю Саньнікаву. "З усіх кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ўжо абвясьцілі пра свой намер, гэты чалавек мне найбольш сымпатычны. Ён вельмі разумны, спакойны, талерантны".

Валеры Фралоў таксама выказаў спадзяваньне, што заўтра сытуацыя ў Беларусі можа кардынальна зьмяніцца:

"Заўтра можа аб'явіцца яшчэ адзін вельмі сур'ёзны прэтэндэнт. Чаму нічога пра яго дагэтуль невядома? Згодна зь ленінскім падыходам: "Кансьпірацыя, бацечка". Гэта чалавек зь дзейсных чыноўнікаў і вельмі вялікага маштабу. Як мне падаецца, так павінна быць. Атрымаецца не атрымаецца — ня ведаю".

Я спытаў генэрала, размова ідзе пра прэм'ера? У адказ прагучала: "Не, не пра прэм'ера".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG