Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай выдае Пакістану яшчэ 200 мільёнаў даляраў дапамогі


Прэм'ер-міністар Вэнь Цьзябао паабяцаў, што Кітай дадаткова выдзеліць 200 мільёнаў даляраў у дапамогу Пакістану, які пацярпеў ад паводкі. Раней Кітай выдзеліў гэтай краіне 47 мільёнаў даляраў.

Заява была зробленая на саміце ААН у Нью-Ёрку пасьля таго, як ЗША заклікалі Кітай аказаць Пакістану большую гуманітарную дапамогу.

Раней ААН заклікала дзяржавы сьвету выдзеліць Пакістану сродкі на агульную суму 2 мільярды даляраў. Акрамя таго, Усясьветны банк і Міжнародны валютны фонд выдалі краіне крэдыты яшчэ на паўтара мільярды.

XS
SM
MD
LG