Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея перадала Польшчы матэрыялы катынскай справы


Расея перадала Польшчы 20 тамоў крымінальнай справы пра расстрэл польскіх грамадзянаў пад Катыньню. Расейская пракуратура паведаміла, што польскаму боку перададзены, у прыватнасьці, копіі дакумэнтаў пра адпраўку польскіх вайскоўцаў у лягеры НКВД, сьпісы ваеннапалонных, пратаколы допытаў, дадзеныя судова-мэдычнай экспэртызы, гісторыі хваробаў, пасьведчаньні аб сьмерці, акты пра пахаваньні.

Увесну 1940 году ў Смаленскай вобласьці пад Катыньню супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя амаль 22 тысячы палякаў, пераважна палонных афіцэраў.

Матэрыялы катынскай справы перададаюцца на запыт польскага боку аб прававой дапамозе.

XS
SM
MD
LG