Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль не пагадзіўся з экспэртамі ААН


Улады Ізраілю скрытыкавалі высновы экспэртаў ААН, што ў часе апэрацыі ля берагоў паласы Газы 31 траўня сёлета ізраільскія вайскоўцы парушылі міжнародныя гуманітарныя нормы і правы чалавека. У заяве міністэрства замежных справаў краіны гаворыцца, што справаздача скіраваная супраць Ізраілю і што ўлады яго вядуць уласнае расьсьледаваньне інцыдэнту.

У сераду адмысловая камісія, прызначаная Радай ААН у правах чалавека, абнародавала свае высновы, паводле якіх выкарыстаньне Ізраілем сілы супраць прапалестынскіх актывістаў было непрапарцыйным. Тады ў сутычках з ізраільскімі вайскоўцамі на борце аднаго з караблёў загінулі 9 чалавек, пераважна грамадзяне Турэччыны. Ізраіль сьцьвярджае, што салдаты дзейнічалі ў мэтах самаабароны.
XS
SM
MD
LG