Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі прыбыў з рабочым візытам у Рыгу, дзе цягам двух дзён плянуе абмеркаваць са сваім латвійскім калегам Валдзісам Дамброўскісам і прадстаўнікамі іншых краін Балтыі пытаньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Сідорскі сустрэнецца са сваім латвійскім калегам як у фармаце "сам насам", так і ў пашыраным складзе. Па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакумэнтаў аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай сфэры, перадае "Інтэрфакс".

Кіраўнік урада Беларусі прыме таксама ўдзел у Міжнародным беларуска-латвійскім інвэстыцыйным форуме "Балтыйскі рэгіён - 2010". Сідорскі плянуе сустрэцца з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым і наведаць сэрвісны цэнтар прадпрыемства "Менск-сэрвіс".

24 верасьня Сідорскі возьме ўдзел у сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі, а таксама ў Балтыйскім эканамічным форуме.

Прэм'ер-міністар Беларусі наведае Рыскі свабодны порт, дзе абмяркуе пытаньні актывізацыі транспартнага супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі.
XS
SM
MD
LG