Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірану прапануюць новыя перамовы


Тым часам шасьцёрка найбольш уплывовых краінаў сьвету прапанавала Ірану новы дыялёг адносна яго ядзернай праграмы.

У шасьцёрку перамоўцаў па іранскім пытаньні ўваходзяць ЗША, Расея, Кітай, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў указ аб забароне на перадачу Ірану зэнітных ракетных сыстэмаў С-300 і іншых відаў уззбраеньня ў зьвязку з прынятымі ў чэрвені санкцыямі Рады бясьпекі ААН адносна Тэгерану.

Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што Тэгеран імкнецца вырабіць ядзерную зброю. Іранскі бок адкідае гэтыя закіды.
XS
SM
MD
LG