Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША мяняюць гуманітарную палітыку


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб зьмене палітыкі Вашынгтону ў справе дапамогі бедным краінам. У прыватнасьці, дапамога будзе ў першую чаргу выдзяляцца тым краінам, якія паказваюць высокі ўзровень кіраваньня, законнасьці і павагі да правоў чалавека. Прыярытэтнымі будуць таксама краіны, якія прыкладаюць намаганьні да ўрэгуляваньня ваенных канфліктаў у сваіх рэгіёнах і пераходу да дэмакратычнага ладу. Белы дом пацьвердзіў свой намер застацца найбуйнейшым у сьвеце донарам гуманітарнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG