Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: блякада Газы была незаконнай


Ізраільскія вайскоўцы дапусьцілі парушэньне міжнароднага права ў справе захопу Флятыліі міру, якая везла гуманітарную дапамогу ў Паласу Газы. Да такой высновы прыйшла місія ААН, якая расьсьледавала гэты інцыдэнт. У заяве гаворыцца, што вайсковая рэакцыя Тэль-Авіву на спробу прарваць блякаду была "неадэкватнай" і "праведзена зь недапушчальнай жорсткасьцю". Чальцы Рады ААН па правох чалавека дадалі, што сама ізраільская блякада Газы была незаконнай з-за тагачаснага гуманітарнага крызісу ў рэгіёне.

МЗС Ізраілю назваў справаздачу неаб'ектыўнай.
XS
SM
MD
LG