Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане пачалася апэрацыя супраць антыўрадавых груповак


На ўсходзе Таджыкістану ўрадавыя войскі пачалі ў сераду маштабную апэрацыю супраць антыўрадавых груповак. Апэрацыя праводзіцца ў Рашцкім раёне, дзе 19 верасьня невядомыя напалі на аўткалёну з таджыцкімі вайскоўцамі. Тады былі забітыя 25 салдатаў і афіцэраў.

Міністэрства абароны Таджыкістану абвінавачвае ў нападзе баевікоў, якія ўваходзяць ў групоўкі палявых камандзіраў Абдулы Рахімава і Алавудзіна Даўлатава, у шэрагах якіх ёсьць найміты з Аўганістану,Пакістану і Чачні.
XS
SM
MD
LG