Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыедуць замежныя экспэрты высьвятляць абставіны сьмерці Бябеніна


Алег Бебенін
Алег Бебенін
Генэральны сакратар АБСЭ даручыў апэратыўна накіраваць у Беларусь экспэртаў крыміналістаў для высьвятленьня прычынаў сьмерці Алега Бябеніна. Намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад»: «Пытаньне накіраваньня экспэртаў крыміналістаў зь дзяржаў-удзельніц АБСЭ перайшло у практычную плоскасьць».

Паводле прадстаўніцы МЗС 21 верасьня Генэральны сакратар АБСЭ накіраваў ліст, у якім інфармаваў, што старшаму дарадцу АБСЭ па паліцэйскай дзейнасьці даручылі апэратыўна падабраць і накіраваць у Беларусь двух судмэдэкспэртаў. Бліжэйшым часам стане вядома калі і ў якім складзе прыедуць экспэрты. Спадарыня Ваньшына запэўніла, што беларускі бок будзе садзейнічаць працы замежных спэцыялістаў.

Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных паведаміў: «Гэты крок прадыктаваны нашай заклапочанасьцю і зьдзіўленьнем у зьвязку з шматлікімі інсынуацыямі ў СМІ і з боку асобных прадстаўнікоў міжнародных структур». Савіных адцеміў, што запрашэньне міжнародных экспэртаў «дазволіць выключыць неаб’ектыўныя ацэнкі хады і вынікаў расьсьледаваньня».

3 верасьня кіраўніка апазыцыйнага інтэрнэт-рэсурсу Алега Бябеніна знайшлі павешаным у загарадным доме. Пракуратура галоўнай вэрсіяй гвалтоўнай сьмерці журналіста назвала самазабойства. Але сьледчыя адпрацоўваюць некалькі іншых вэрсій, у тым ліку, забойства з інсцэніроўкай суіцыду.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG