Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румынія заступілася за цыганоў


Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску папрасіў прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі «паспрабаваць спыніць» высылку цыганоў з Францыі. Басэску паведаміў сёньня, што размаўляў з Сарказі на мінулым тыдні ў часе сустрэчы Рады Эўропы. Ён таксама адзначыў, што размова была «сяброўскай». Румынскі прэзыдэнт сказаў, што не атрымаў яснага адказу, але абодва палітыкі вырашылі прадоўжыць абмеркаваньне гэтай тэмы ў найбліжэйшыя тыдні.

Сёньня ж румынскі парлямэнт асудзіў Францыю за парушэньне правоў грамадзянаў і перасьлед цыганоў.

Болей за тысячу румынскіх і баўгарскіх цыганоў былі выкінутыя з Францыі цягам апошніх месяцаў.
XS
SM
MD
LG