Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьбіраецеся вы браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 19 сьнежня? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенак.


— Вядома, пайду, бо гэта мая краіна, і яе лёс мне не абыякавы. Я хацела б зьмяніць прэзыдэнта. Вы паглядзіце, нават мэталічная тэхніка ломіцца, выходзіць са строю, а што ён за 16 гадоў… Трэба ўжо па-іншаму глядзець на рэчы.

— Натуральна, што пайду. Гэта наша самае галоўнае пытаньне, мы павінны абраць прэзыдэнта такога, які нам падыходзіць, каб у нас праца была, заробкі, пэнсіі добрыя, каб стыпэндыі моладзі добрыя былі, а таксама, каб настаўнікі і лекары, якія нас абслугоўваюць, добра атрымлівалі. Трэба ўжо лепей жыць…

— Не, я не пайду, мне ўжо надакучыла хадзіць, няма ў гэтым ніякага сэнсу. Бо кожны раз галасуеш, спадзяесься на зьмены, а атрымліваецца тое самае. Нехта за нас нашы галасы падлічыць, вырашыць, і які сэнс у гэтым хаджэньні — каб толькі там хадзіць і штурхацца…

— Думаю, так. Мне зараз 19 гадоў, і я лічу, што гэта мой грамадзкі абавязак. Я хачу першы раз зрабіць гэта сьвядома, разабрацца ва ўсіх праграмах і зрабіць выбар, выказаць на ўсё гэта сваю думку.

— Пайду, вядома, мне проста вельмі хочацца пайсьці…

— Абавязкова пайду і, на маю думку, усе павінны ісьці, бо калі я не пайду, то хто за мяне прагаласуе? Трэба абавязкова ісьці.

— Вядома, пайду, гэта наш абавязак, бо ад кіраўніка дзяржавы залежыць і наша жыцьцё.

— Пойдзем, пойдзем, трэба выбіраць нармальнага кіраўніка дзяржавы. Нас вось усіх ільготаў пазбавілі, пойдзем, каб іх вярнулі.

— Безумоўна, пайду, гэта мой грамадзянскі абавязак, у абавязковым парадку.

— Пайду на выбары, абавязкова.

— Не, не пайду, а навошта?

— Пайду абавязкова: трэба ўжо абіраць прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG