Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЕЧНА...

  • ...і месячна. Тэмпэратура: 6-17 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У паб-клюбе "Графіці" выступае Зьміцер Вайцюшкевіч.
  • Фотавыстава "Ізраіль новым поглядам", Менск, вул М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесьце).
  • У Нацыянальнай бібліятэцы адкрываецца фотавыстава "Сустракаючыся з Шанхаем, бярэм у абдымкі сьвет". Пачатак а 17.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН выступае прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
  • Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі зь візытам у Латвіі.
  • У Рызе адкрываецца двухдзённы Балтыйскі эканамічны форум.
  • У Генце ў Бэльгіі сустракаюцца міністры абароны Эўразьвязу.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1901 нарадзіўся чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 (пам. 1986).
  • У 1918 нарадзіўся беларускі драматург Аркадзь Маўзон (пам. 1977).
  • У 1924 нарадзіўся беларускі паэт Артур Вольскі (пам. 2002).
  • У 1974 памёр чылійскі паэт Пабла Нэруда, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971 (нар. 1904).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Пачынаецца габрэйскае сьвята Сукот.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Калi вершы вы называеце песьнямi –
а iх так называюць –
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх".

Яраслаў Сэйфэрт (пераклад Юрася Бушлякова).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG