Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцкая паліцыя разагнала мітынг дальнабойшчыкаў


Грэцкая паліцыя разагнала кіроўцаў-дальнабойшчыкаў каля будынку парлямэнту, дзе кіроўцы пратэставалі супраць закону аб лібэралізацыі грузавых перавозак. Урад мае намер выдаваць ліцэнзіі свабодна. А дальнабойшчыкі сьцьвярджаюць, што пазбавяцца грошай за іх перапродаж. Яны мітынгавалі ўсю ноч.

Акрамя таго, фуры і аўтацыстэрны перакрылі дзьве галоўныя шашы ў Грэцыі. У цэнтры Афінаў, дзе пратэсты працягваюцца, таксама парушаны рух.
XS
SM
MD
LG