Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскія ўлады вінавацяць контрарэвалюцынэраў


Іранскія ўлады ўскладаюць адказнасьць за сёньняшні выбух у горадзе Махабад на паўночным захадзе краіны на "контрарэвалюцыйныя групоўкі".

У выніку выбуху, які адбыўся ў часе вайсковага параду загінулі ня менш за 9 чалавек, дзесяткі былі параненыя. Паведамляецца, што выбухоўка была ў сумцы, пакінутай сярод гледачоў параду.

Ваенныя парады з нагоды 30-й гадавіны пачатку іранска-ірацкай вайны адбываліся сёньня па ўсёй краіне.

Выступаючы на парадзе ў Тэгеране, начальнік Генэральнага штабу іранскай арміі генэрал Хасан Фірузабадзі заявіў, што ўзброеныя сілы Ірану зьяўляюцца самымі моцнымі ў рэгіёне, аднак служаць толькі мэтам абароны супраць "варожых пагрозаў".

XS
SM
MD
LG