Яго арганізаваў абласны камітэт аховы навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў. Акцыю чыноўнікаў падтрымалі тры дзясяткі вэлясыпэдыстаў, пераважна спартоўцаў. На сваіх роварах далучыліся да акцыі й васьмёра непаўналетніх дзяцей. Да старту велапрабегу ім даручылі трымаць лёзунгі. Добраахвотна далучылася да акцыі і адна пэнсіянэрка.
Са стартам, аднак, выйшла затрымка. Яе выклікала спрэчка вэлясыпэдыста з супрацоўнікам дзяржаўтаінспэкцыі. Малады чалавек дамагаўся ад даішніка тлумачэньняў, чаму ягоныя калегі не дазваляюць езьдзіць на роварах па тратуарах, і чаму ў Магілёве не стае веладарожак? Міліцыянт сумеўся й патлумачыў, што па ходніках можна езьдзіць, калі не замінаеш мінакам. Спрэчку суняла адна з арганізатарак акцыі. Прапанавала пагаварыць пра гэта ў іншы раз.
Велапрабег суправаджалі тры машыны дзяржаўтаінспэкцыі. Ад Савецкай плошчы па цэнтральнай вуліцы гораду Першамайскай вэлясыпэдысты праехалі да плошчы Леніна. Пакуль велапрабег рушыў сваім маршрутам, на прылеглых вуліцах утварыліся заторы. Фінішавалі веласіпэдысты на пляцоўцы перад будынкам аблвыканкаму ля помніка Леніна.
Сёлетнюю акцыю “Дзень без аўтамабілю” ў Магілёве прапагандавалі як ніколі раней. Уладальнікам аўтамабіляў дазволілі па прад’яўленьні тэхпашпарту, альбо пасьведчаньня кіроўцы бясплатна езьдзіць у гарадзкім транспарце. Супраць гэтай ініцыятывы пратэставалі транспартнікі і даводзілі, што праз гэта ў іх будуць страты. “Іх, аднак, угаварылі”, — паведаміла супрацоўніца камітэту аховы навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў.
Нягледзячы на прапаганду акцыі, аўтамабіляў на магілёўскіх вуліцах ня стала меней. На праспэкце Міру, гэта акурат насупраць аблвыканкаму, машыны звыкла стаялі ў заторы.