Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ня будзе пастаўляць Ірану ракеты


Расея не будзе пастаўляць Ірану зэнітна-ракетныя комплексы С-300, бо яны падпадаюць пад санкцыі Рады бясьпекі ААН, заявіў начальнік Генштабу РФ Мікалай Макараў.

Расея заключыла зт Іранам дагавор на пастаўку комплексаў С-300 у 2007 годзе, аднак, па заявах прадстаўнікоў расейскай Фэдэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, прыняты ААН 9 чэрвеня пакет санкцыяў у дачыненьні да Ірану перашкаджае пастаўкам гэтай тэхнікі.

Макараў удакладніў, што было рашэньне кіраўніцтва спыніць працэс пастаўкі.
XS
SM
MD
LG