Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жанчыны ў большасьці ва ўрадзе Швайцарыі


Ва ўрадзе Швайцарыі ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны большасьць склалі жанчыны. Парлямэнт абраў на вакантнае месца ў кабінэце міністраў Сіманэту Самаруга, якая прадстаўляе сацыял-дэмакратычную партыю. Зараз зь сямі міністраў кабінэту – чатыры жанчыны.

Гэта адбылося менш чым праз 40 гадоў пасьля таго, як жанчыны атрымалі ў Швайцарыі выбарчае права на агульнанацыянальным узроўні. Упершыню яны ўдзельнічалі ў выбарах у 1971 годзе. У адным з швайцарскіх кантонаў у жанчын не было выбарчага права да 1990 году.
XS
SM
MD
LG