Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі і Статкевіч пойдуць у ЦВК 24 верасьня


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Сустаршыня стваранай партыі БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня БСДП (Народная грамада) Мікола Статкевіч сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявілі пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах.

Абодва кандыдаты 24 верасьня аддадуць у ЦВК заяўкі на рэгістрацыю іх ініцыятыўных групаў.

Віталь Рымашэўскі сказаў, што ў ягонай групе ўжо больш за тысячу ахвотных зьбіраць подпісы. А Мікола Статкевіч, хаця і не назваў канкрэтныя лічбы складу групы, адзначыў, што людзей хопіць, каб сабраць неабходную колькасьць подпісаў.



Выбарчае заканадаўства мае толькі адно абмежаваньне па складзе ініцыятыўнай групы: яна не павінна быць меншай за 100 чалавек. І каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты, трэба сабраць ня меней за 100 тысяч подпісаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.
XS
SM
MD
LG