Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шрэк і Бураціна супраць артыкулу 193.1


"Шрэк" ідзе перадваць зварот у МЗС Беларусі

"Шрэк" ідзе перадваць зварот у МЗС Беларусі

Каля дзясятка пераапранутых у казачных герояў актывістаў незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў перадалі зварот у Міністэрства замежных справаў Беларусі. З супрацоўнікаў міністэрства да іх ніхто ня выйшаў. Але дакумэнт дазволілі апусьціць у паштовую скрыню.


12.25 Удзельнікі шэсьця перадалі свой зварот у МЗС. З супрацоўнікаў міністэрства да іх ніхто ня выйшаў. Але дакумэнт дазволілі апусьціць у паштовую скрыню.

У звароце гаворыцца, што "наяўнасьць гэтага артыкулу перашкаджае нармальнаму разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі".

"Мы лічым гэта дэманстратыўным парушэньнем правоў чалавека", — гаворыцца ў заяве.

Аўтары звароту абураюцца дзеяньнямі МЗС Беларусі, якое абараняе наяўнасьць гэтага артыкулу на міжнародных сустрэчах.

"Шрэк" зачытвае зварот казачных герояў да МЗС



У афіцыйным адказе МЗС Беларусі на заўвагі прадстаўнікоў ААН з нагоды артыкулу 193-1 гаворыцца:

"У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для рэальнага разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці… У краіне дзейнічае больш за 220 грамадзкіх аб’яднаньня, у тым ліку 15 палітычных партыяў. Нормы беларускага заканадаўства адпавядаюць міжнародным нормам, і ў першую чаргу Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах".


12.15 Каля дзясятка пераапранутых у казачных герояў актывістаў незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў маюцца перадаць зварот у Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Яны крочаць ад чыгуначнага вакзалу да будынку МЗС на вуліцы Кірава.

Грамадзскія актывісты ў строях казачных пэрсанажаў на чале са "Шрэкам ідусь у МЗС, каб нагадаць дыпляматам пра існаваньне артыкула 193.1




У дакумэнце прадстаўнікі незарэгістраваных арганізацыяў патрабуюць скасаваньня артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Рада па правах чалавека ААН у сваіх рэкамэндацыях раіць афіцыйнаму Менску ўстрымацца ад перасьледу няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку не ажыцьцяўляць іх дэлегалізацыю і скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу.

У дакладзе на 15-й сэсіі Рады ААН Вярхоўны Камісар ААН па правах чалавека Наванэтэм Пілэй (Navanethem Pillay) крытыкавала Беларусь за сытуацыю з свабодай асацыяцый: «Непакоіць абмежаваньне сфэры дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці і грамадзянскай актыўнасьці праз спэцыяльныя законы і іншыя абмежавальныя захады ў Бахрэйне, Беларусі, Кітаі, Эгіпце, Лібіі, Сырыі ды Тунісе».

Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу ўступіў у сілу незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Ён прадугледжвае адказнасьць (штраф, арышт на тэрмін ад шасьці месяцаў да двух гадоў) за дзейнасьць ад імя палітычнай партыі, грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія ня маюць дзяржрэгістрацыі.

Першымі ахвярамі ў лютым 2006 году сталі сябры незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства», якія спрабавалі арганізаваць незалежнае назіраньне за падлікам галасоў.

Да канца 2009 году за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі было асуджана 17 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG