Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разбуральны тайфун у Кітаі


18 чалавек загінулі, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавека лічацца зьніклымі бяз вестак у паўднёвай кітайскай правінцыі Гуандун у выніку моцных дажджоў і паводак, выкліканых тайфунам "Фанапі". Каля 83 тысяч чалавек былі эвакуяваныя. Разбураныя тысячы дамоў.

Як паведамляюць мясцовыя ўлады, таксама парушаная сувязь з шэрагам населеных пунктаў Гуандуну, а 11 раёнаў правінцыі практычна ператварыліся ў выспы.

Тайфун "Фанапі" стаў самым моцным з 11 тайфунаў, якія абрынуліся на Кітай у гэтым годзе. Раней ён прычыніў значны ўрон востраву Тайвань.

XS
SM
MD
LG