Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў на саміце ААН заклікаў умацаваць глябальнае партнэрства


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў выступіў у Нью-Ёрку на саміце ААН, прысьвечаным мэтам разьвіцьця тысячагодзьдзя.

Мартынаў заявіў, што адным з прыярытэтаў павінны стаць патрэбы будучых пакаленьняў.

Сяргей Мартынаў падкрэсьліў, што ААН магла б адыграць ключавую ролю ў распрацоўцы канкрэтных мэханізмаў падтрымкі таленавітай моладзі і ў падрыхтоўцы маладых мэнэджэраў новага тыпу. Міністар заклікаў больш актыўна супрацьстаяць пагрозам, зь якімі сутыкаецца моладзь — наркотыкі, алькаголь, гвалт, сыход ад грамадзянскіх абавязкаў, перадае БелаТА.

Аляксандар Лукашэнка не паехаў на Саміт тысячагодзьдзя, які пачаў працу 20 верасьня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Беларускую дэлегацыю ачоліў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.

На саміт запрошана 139 палітычных лідэраў краін сьвету і міждзяржаўных аб’яднаньняў.
XS
SM
MD
LG