Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія ААН у абарону мацярынства і дзяцінства


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвесьціў аб пачатку глябальнай кампаніі ў абарону мацярынства і дзяцінства.

На працягу бліжэйшых пяці гадоў дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і прыватныя дабрачынныя фонды, як чакаецца, павінны вылучыць 40 мільярдаў даляраў на мерапрыемствы па абароне здароўя жанчын і дзяцей у самых бедных краінах сьвету.

Паводле ацэнак ААН, дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы да 2015 года можна будзе выратаваць жыцьці каля 15 мільёнаў дзяцей.

Пра пачатак кампаніі было абвешчана на саміце, прысьвечаным выкананьні праграмы "Мэты тысячагодзьдзя", што завяршаецца ў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG