Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкі актывіст АГП просіцца зьбіраць подпісы за Лукашэнку


Іван Крук
Іван Крук

Іван Крук зьвярнуўся пісьмова з гэтай просьбай у Адміністрацыю прэзыдэнта. Адказу ён пакуль не дачакаўся.

У лісьце Іван Крук патлумачыў, што хоча сам непасрэдна паглядзець, як адбываецца збор подпісаў за дзейнага прэзыдэнта, хто іх зьбірае і спраўджвае.

Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначаныя на 19 сьнежня.

24 верасьня — апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі пакуль не падавала ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG